add

26.05 птушыная велаэкскурсія ў Брэсце

  • access_time 22 мая 2019 г. 15:45
  • remove_red_eye 76

У Брэсце з’явіліся два птушыныя веламаршруты. Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ запрашае пракаціцца на ровары і пазнаёміцца з мясцовымі птушкамі!

Каб трапіць на экскурсію, трэба зарэгістравацца, бо колькасць месцаў абмежаваная. Можна ўдзельнічаць усёй сям’ёй!

 

Экскурсію правядзе старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ Юры Янкевіч

«Удзельнікі даведаюцца пра віды птушак, якія жывуць побач з намі, і паглядзець на іх у дзікай прыродзе. Таксама яны атрымаюць на памяць буклеты з інфармацыяй пра іх. Такая экскурсія, калі спыняцца ў кожнай кропцы, займае 1-1,5 гадзіны. Чакаем вас на адкрыцці веламаршрута!» — кажа Юры.



Крыніца інфармацыі тут.