add

05-11.08 валанцёрскі летнік “Zalesse summer camp”

  • access_time 23 июля 2019 г. 18:40
  • remove_red_eye 41

🔥 Набор на летнік “Zalesse summer camp”!

Калі табе ад 17 да 25 гадоў, ты з Берасця ці вобласці і ў цябе ёсць вялізнае жаданне пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, натхніцца і паспрабаваць свае сілы ў розных відах творчасці - запісвайся на валанцёрскі летнік “Zalesse summer camp”, які пройдзе з 5 па 11 жніўня ў вёсцы Залессе (Камянецкі раён).

🗣 Распавядаем, як усё будзе адбывацца:
- На працягу тыдня мы будзем добраўпарадкоўваць тэрыторыю вакол Дома Еўрапейскіх сустрэч у вёсцы Залессе;
- Дапаможам у падрыхтоўцы інсталяцый да фестывалю гісторыі і культуры ULMUS .
- Наведаем выступленні крутых экспертаў і культурных дзеячаў з Беларусі (імёны мы абвесцім пазней на старонцы Zalesse summer camp).
- Патанчым пад жывы выступ гурта Разбiтае Сэрца Пацана
- Спяём дзясятак песень пад гітару каля вогнішча.
- Паўдзельнічаем у трэнінгу па праектным мэнэджменце, які дапаможа прыдумляць, пісьменна планаваць і эфектыўна рэалізоўваць крутыя ідэі ў сферы грамадскай дзейнасці. 

💶 Колькі гэта каштуе? 
Удзел у летніку бясплатны. Трансфер з Берасця да Залесся, пражыванне і харчаванне забяспечваюць арганізатары. 

🙎‍♂🙎‍♀ Каб патрапіць на летнік, трэба быць:
- авантурным;
- прыемным;
- разумным; 
- крэатыўным;
- вясёлым чалавекам.

А таксама трэба жыць ў Берасці або ў Берасцейскай вобласці. Узроставаыя абмежаванні ад 17 да 25 гадоў. Адбор удзельнікаў будзе адбывацца праз анкету-заяўку, якую трэба запоўніць да 28 ліпеня па спасылцы: https://forms.gle/pDwYcFGWomPjvxZeA. Усяго ў летнік будзе запрошана 25 хлопцаў і дзяўчат. Вынікі адбору ўдзельнікаў стануць вядомыя 1 жніўня. 

🏡 У якіх умовах будзем жыць? 
Будынак мае 4 вялікія спальныя пакоі для ўдзельнікаў. Ёсць 2 душа з гарачай вадой, 5 прыбіральняў. Паколькі яшчэ не ўсе будаўнічыя работы скончаны, няма ложкаў, спаць давядзецца на турыстычных дыванках і спальніках, якія забяспечваюць арганізатары. Для тых, хто любіць спаць на свежым паветры, будзе магчымасць раскласці намёт на тэрыторыі летніка. 

Удзельнікі усіх папярэдніх летнікаў у Доме еўрапейскіх сустрэч маюць права ўдзельнічаць у летніку без папярэдняга адбору. 

Валанцёрскі летнік - гэта выдатная магчымасць правесці весела і з карысцю 7 летніх дзён. Калі ты хочаш пакінуць прыемныя ўспаміны пра гэта лета, палепшыць сваё веданне беларускай мовы, адпачыць ад горада, знайсці новых сяброў, натхніцца, прыдумаць ідэі для нечага новага, пракачаць скілы ў праектным мэнэджменце і проста цікава правесці час — далучайся!

Больш падрабязная інфармацыя пра летнік тут
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатараў летніка Наталі ці Дар'і.